Добавить новость
Главные новости Гомеля
Гомель
Март
2016

Зашылі раты калючым дротам

0
Нячысьцік на тэлефоне


Днямі я трапіла на хаўтуры ў далёкай ад Гомелю вёсцы. За сталом, пасьля таго, як добрым словам узгадалі нябожчыка (са словамі «Адпакутаваў, небарака!»), па традыцыі нядобрым словам прайшліся па мясцоваму начальству. Дарогі — кепскія, аўтобус не ходзіць, заробак — два мільёны, дзяцей — не пералічыць, як пачнуць з печы злазіць, і ўсе есьці хочуць. Вяскоўцы па чарзе дзяліліся горам, і ўпотайкі кідалі на мяне позіркі, поўныя спадзяваньня.


— Слухайце, дык чаму вы не скардзіцеся нікуды? Да вас жа, я чытала раёнку вашу, дэпутаты штомесяц прыяжджаюць на асабісты прыём грамадзян? У вашай раёнцы пішуць, што і на прыёмы ходзяць чалавек-два, і робяць высновы, што ў вас усё «гаразд», калі вы не скардзіцеся?


Я аглядала гэтых людзей, некаторыя з якіх — «пісьменныя», працуюць у школе, клюбе, сельскім савеце...


Яны, гэтыя людзі, створаныя калі не па вобразу Хрыста, дык высечаныя з дрэва, на якім яго ўкрыжавалі, глядзелі на мяне, як на ёлупня.


— Дык нам забаранілі хадзіць на дэпутатаў на прыём! Начальнікі нашыя забаранілі! Тыя дэпутаты ўвесь час прыяжджаюць у працоўны час, і зранку, і начальства сказала — каб ні-ні. У вас, маўляў, працоўны час. І вы павінны быць на працоўным месцы. Хай толькі хто пасунецца да дэпутата — мы ўправу знойдзем, усіх праверым.


Я праверыла сайты райвыканкамаў, перагартала раённыя газэты...


Дэпутаты езьдзяць, справаздачы пішуцца. Грамадзян прымаюць — з 9.00 да 13.00, з 8.30 да 12.30, з 10.00 да 14.00. Ельск, Петрыкаў, Лоеў, Ветка. Усё усюды аднолькава.


І так езьдзяць маўклівыя «гарнітуры ў гальштуках» і па райцэнтрах і вёсках, а потым даюць справаздачы ў тых раёнках пра «сустрэчы з насельніцтвам» у духу «Плённы дыялёг», «Народ і ўлада — разам», «Пляны трэба выконваць».


Мой знаёмы працуе зараз на аднадзённым працоўным тыдні. На яго прадпрыемстве падпісалі такую паперку працаўнікі — згоду. Дзеля справядлівасьці варта зазначыць, што ў загадзе быў прапісаны «двухдзённы працоўны тыдзень», а як мой знаёмы працуе на палову стаўкі, то выходзіць на вытворчасьць раз на тыдзень. «Ты толькі прозьвішча маё не падавай, га?», — просіць мяне. Саромеюцца ўжо людзі прозьвішча свайго, якое «ад прадзедаў спакон вякоў», вось да чаго давялі людзей нямыя нячысьцікі, якія дзейнічаюць таямніча, але вельмі дзейсна.


Кіраўнік дзяржавы тыдзень таму раіў «зашыць рот» на працоўным месцы. Раты-то даўно зашытыя. Вось толькі працоўных месцаў усё менш.




Алена Германовіч





Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Гомельской области



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Гомеле, в Гомельской области и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net