Добавить новость
Главные новости Гомеля
Гомель
Январь
2016

«А што мне рабіць, куды яшчэ ісьці? Хоць на салюты пагляджу»

0
Як бяздомныя Гомелясустракаюць Новы год.



Міхась і Надзея -гомельскія бяздомныя
Навагоднія ялінкі, агні, музыка, сьвяточны стол, госьці, падарункі— усё гэта ў звычайнага чалавека непарыўна зьвязана з сустрэчай ісьвяткаваньнем Новага году і Калядаў. У Гомелі, аднак, багата людзей, якіянічога гэтага ня маюць — ні дома, ні сьвяточнага стала, ні падарункаў. Яны —гарадзкія бяздомныя.28-гадовы Міхась чацьвёрты Новы год сустракае на вуліцы:«Я сам з Гомеля, дзятдомаўскі. Дзесяць гадоў тут пражыў навуліцы Жамчужнай у дзіцячым доме. Новы год сустракаю на плошчы Леніна. Наплошчы ёлка стаіць, каля цырка ёлка стаіць, каля „Гідрапрываду“ таксама. УНавабеліцы іх тры. А што мне рабіць, куды яшчэ ісьці? Хоць на салюты пагляджу».
Міхаcь нарадзіўся ва Ўкраіне. Калі яму было тры гады, бацькіпераехалі ў Калінкавіцкі раён, на радзіму маці. У дзевяць гадоў хлопчыкпатрапіў у Гомель, у дзіцячы прытулак, што ў Навабеліцкім раёне абласногацэнтру:
«Маці, цяпер ужо нябожчыца, разам з бацькам, калі я быў удзетдоме, прадалі хату. Я зь дзіцячага дома выйшаў, мне ніякага жытла не далі.
Вучыўся ў Мазыры ў вучэльні, а пасьля працаваў у Калінкавічах у ПМК-101 штукатурам-плітачнікам.
У 2008 годзе звольнілі паводле артыкулу за пьянку».
З таго часу Міхаcь пасьпеў пабываць у Бабруйскай турме зарабаўніцтва, а цяпер — бадзяжнічае. Летам, канечне, лягчэй, а ўзімку асабліваскладана:
«Дзе-небудзь шукаем цёплы падвал ці пад’езд, кабпераначаваць. Там вось і выжываем з божай дапамогай. А бывае, звоніш у дамафон.
Пытаюцца: „Хто?“. Хітруеш ужо: „Участковы. Ці кажаш, што да Андрэя іду, а ў ягодамафон не працуе“. Так вось на начлег і заходзім». «Гіпэрмаркеты» для бяздомных
Апошні дзень перад Новым годам у Міхася, як ён лічыць,склаўся няблага. Каля адзінаццатай гадзіны ён адначасова пасьнедаў і паабедаў:«Сёньня, калі шчыра, то мы па сто грамаў сьпірту „на кропцы“ўзялі і зьелі па кавалку хлеба».
Навагодні ж стол у бяздомнага маладога мужчыны залежыць адтаго, што ён здабудзе ў «гіпэрмаркеце» — так гарадзкія бадзяжнікі называюцькантэйнэры для сьмецьця, выстаўленыя ў дварах шматпавярховікаў:«Што патрапляецца, тое й зьбіраем. Мы іх называемгіпэрмаркетамі, дзе ёсьць распродаж бясплатных абедаў. Во гэтыя сьметнікі — мыіх і называем гіпэрмаркетамі з бескаштоўнымі абедамі».
Калі ў «гіпэрмаркетах» не ўдаецца чым пажывіцца, бяздомныяідуць прасіць міласьціну:«Іншы раз ходзім па кватэрах: дапамажыце, чым можаце! ДзеляХрыста, дапамажыце. Хто вопратку дае, хто паесьці вынесе. Так вось выжываем.
Часам бутэлькі зьбіраем і здаём, макулятуру, жалеза, шклабой. А як нам, бамжам,выжываць яшчэ на вуліцы?!»
Міліярдэр заплаціць падатак на дармаедзтва Гарадзкі бяздомнысьцьвярджае, што зь яго біяграфіяй на працу ніхто не бярэ. Апошнім часам ён ужозарокся хоць куды зьвяртацца. Пра ўведзены падатак на дармаедзтва й думаць няхоча:
«Заплаціць Рыгор Аляксандравіч Лукашэнка (блытае імя і імяпа бацьку), няхай ён плаціць. Ён міліярдэр у Беларусі, а мы — бамжы. І чаму бяму не зробіць які-кольвечы прытулак для бамжоў, каб прыйсьці туды йпераначаваць? Гэтак, як Менску — у іх там ёсьць такі прытулак. Зайшоў,пераначаваў у чыстай пасьцелі і раніцай сышоў. Чаму такое ў Гомелі не зрабіць?Ён жа нібыта „бацька“, як усе яго называюць. Ён жа, дарэчы, ня першы тэрмін прыўладзе. Ніводзін прэзыдэнт сабе такога ня можа дазволіць, а ён ужо пяты„сэзон“. І свайго Колю рыхтуе».
З Надзеяй — пранадзею
Міхась не так даўно пазнаёміўся з 47-гадовай бяздомнайНадзеяй. Яна сама з Суражкага раёну Бранскай вобласьці. Расейка апавядае, штогод сядзела ў турме ў расейскім горадзе Іванава за крадзеж пуховай хусьціны.
Дома ў яе застаўся сын, якога даглядае старэйшая сястра, дырэктарка школы. УГомель Надзея прыехала таму, што брат, калі яна вярнулася з турмы, нават напарог не пусьціў. Узімку жанчыне асабліва цяжка, бо пакутуе ад холаду наалергію. Твар заўсёды чырвоны, выглядае нібы пабітым.
У Гомелі ўдваіх з Мішам Надзеі выжываць ямчэй. Яны наватбяздомнага сабачку падабралі на вуліцы. Пашкадавалі. Зь ім так і ходзяць пагорадзе.
Ні пра якую навагоднюю ёлку Надзея нават не загадвае. Думаепра цяпло, працу, сяброўства.
«Якая ёлка?! Нам каб якая кватэра і каб мы знайшлі працу.
Хочацца цяпла і хоць нейкай утульнасьці. І каб сяброўства было — з Расеяй,Украінай. Каб усе людзі сябравалі, дапамагалі адзін аднаму, каб ня біліся й неваявалі».
Міхась таксама марыць пра цёплы кут:«Што я хачу на Новы год? Каб мне было дзе пераначаваць, кабне валачыцца па вуліцах. Вось гэтага найбольш хачу».
Спадарожніца Міхася, у сваю чаргу, дадае: «Каб чысьценькіябылі, каб сьвежанькія былі, каб памыцца дзе было».





Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Гомельской области



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Гомеле, в Гомельской области и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net