Добавить новость
Главные новости Гомеля
Гомель
Октябрь
2021

Суд над Прахарэнкам у Гомелі фактычна пачаўся нанава: змяніліся суддзя і пракурор

0

Суд Савецкага раёна Гомеля 13 лістапад працягнуў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Юрыя Прахарэнкі, якога вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 (абраза суддзі або народнага заседацеля) і арт. 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).

Па справе праходзяць 23 пацярпелыя. Гэта супрацоўнікі органаў унутраных спраў, суддзі, пракурорскія работнікі і нават прэзідэнт.

Паколькі ў працэсе ад пачатку першага пасяджэння 29 верасня змяніліся адразу і суддзя, і дзяржабвінаваўца, новы суддзя Аляксандр Мохараў паведаміў, што справа, па-сутнасці, будзе разглядацца нанава.

Сам абвінавачаны ў судзе, па-ранейшаму, не прысутнічае, сваякі кажуць, што малады чалавек знаходзіцца ў дэпрэсіўным стане, у яго заўважаныя панічныя атакі.  За час зняволення ў СІЗА Гомеля Юрый пахудзеў больш чым на 20 кілаграмаў.

Ягоным законным прадстаўніком у судзе выступае бацька – Сяргей Прахарэнка.

Юрыя Прахарэнку затрымалі ў Гомелі 11 жніўня 2020 года, моцна збілі ў Навабеліцкім РАУС і, абвінаваціўшы ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, пакаралі адміністрацыйным арыштам на 12 сутак. Быў вызвалены на трэці дзень.

Экспертыза паказала, што на фоне затрымання і збіцця ў жніўні 2020 году, а таксама крымінальнага пераследу і змяшчэння ў турму ў яго развілася псіхічнае расстройства.

Сяргей Прахарэнка, бацька абвінавачанага, на судзе расказаў, што сын працаваў грузчыкам. Быў апалітычны. Позна ўвечары 11 жніўня 2020 году яго затрымалі ў цэнтры гораду, калі ён вяртаўся дахаты з прагулкі.

Паводле афіцыйнага абвінавачання, Юрый быў падпісаны на каналы, дзе публікаваліся асабістыя звесткі сілавікоў. Сярод іх – „Дыянон” і “Карнікі Беларусі”. Пачынаючы ад снежня мінулага года па красавік 2021 года ён пісаў з дапамогай тэлефона ў сетцы Інтэрнэт «каментары абразлівага характару, выказаныя ў непрыстойнай і абразлівай форме».

Так, 18 снежня, па матэрыялах абвінавачання, у тэлеграм-чаце “Дыянон” ён абразіў старэйшага памочніка пракурора з Гомеля Птушняка, 20 снежня ў чаце “Карнікі Беларусі” пакінуў абразлівы каментар пад фота намесніка начальніка аддзела міліцыі грамадскага парадку Гомеля Ганчарова.

20 снежня ў тэлеграм-канале “Карнікі Беларусі” ізноў пакінуў абразлівы каментар у бок Ганчарова.

24 красавіка 2021 года ў тэлеграм-канале „Дыянон” абразіў супрацоўніка адной з пракуратур Мінска Герасімовіча.

Прадстаўнік дзяржабвінавачвання Кадоба больш за гадзіну зачытваў эпізоды і прозвішчы пацярпелых.

Дарэчы, ніводзін з іх на судовае пасяджэнне так і не з’явіўся. Некаторыя прасілі агучыць іх паказанні, дадзеныя пад час папярэдняга следства.

Суддзя Мохараў вымушаны быў перапыніць працэс для выкліку ў суд пацярпелых.

Судовае пасяджэнне працягнецца 27 кастрычніка ў 10 гадзін.

spring96.org






Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Гомельской области



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Гомеле, в Гомельской области и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net