Добавить новость
Главные новости Гомеля
Гомель
Июнь
2019

Праект „Класіка каля ратушы” будзе рэалізаваны адразу ў пяці гарадах Беларусі

0

Сёлета свой пяты сезон музычны праект „Класіка каля ратушы” правядзе адразу ў пяці гарадах Беларусі, паведаміла 19 чэрвеня на прэс-канферэнцыі адна з арганізатараў праекта, начальнік аддзела ўстаноў культуры ўпраўлення культуры галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Ганна Шыманская.

Паводле яе слоў, у праекце традыцыйна возьме ўдзел Мінск, другі раз — Віцебск, далучацца Брэст, Гомель і Гродна. Магілёў не ўдзельнічае, аднак арганізатары спадзяюцца, што ў наступным годзе класічныя канцэрты пад адкрытым небам пройдуць і там.

Усяго ў гэтым сезоне заяўлена 10 канцэртаў. „Мы спадзяемся, што ў жыхароў гарадоў, якія далучыліся, гэты праект стане такім жа папулярным, як і ў Мінску”, — сказала Шыманская.

Паводле слоў аднаго з арганізатараў праекта, начальніка ўпраўлення маркетынгавых камунікацый кампаніі velcom | A1 Алены Бычковай, аўдыторыя вечароў ля ратушы штогод расце. „Першапачаткова праект задумваўся як спроба вынесці класічную музыку з камерных сцэнаў на вуліцу. Гэтая спроба ўдалася. Цяпер класічныя вечары сталі неад’емнай часткай гарадской культуры”, — адзначыла яна.

Бычкова звярнула ўвагу, што канцэрты класікі будуць „вельмі сімвалічна” праходзіць у дні культуры розных краін. „Да прыкладу, да Дня культуры Аўстрыі ў Беларусі ў трох гарадах, Брэсце, Гомелі і Віцебску, будзе прэзентаваная спецыяльная праграма „Viva, Штраўс!” у межах вечароў класікі”, — сказала яна.

У сваю чаргу яшчэ адзін прадстаўнік арганізатараў, дырэктар дзяржаўнай установы „Мінскканцэрт” Андрэй Мікуцэвіч, расказаў, што канцэрты каля ратушы традыцыйна іграюць найлепшыя беларускія і замежныя музычныя калектывы, якія „трымаюць высокі ўзровень”. Сёлета адкрые праграму ў Мінску 20 ліпеня Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр на чале з Аляксандрам Анісімавым. Упершыню ў праекце возьме ўдзел Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя Жыновіча — 27 ліпеня. 3 жніўня выступіць музычная капэла „Санорус”, 10 жніўня ў Мінску пройдзе канцэрт эстонскага духавога аркестра „Саксон”. 17 жніўня выступіць Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь, і завершыць вечары 31 жніўня Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна.

Першы канцэрт у рэгіёнах адбудзецца 29 чэрвеня — на плошчы Перамогі ў Віцебску выступіць калектыў Art Music Orchestra. 3 ліпеня праект перамесціцца ў Гомель на плошчу Леніна — там таксама выступіць Art Music Orchestra. У гэты ж вечар у парку Жылібера ў Гродне выступіць ансамбль „Мінск-Класік”. А 28 ліпеня ў Брэсце яшчэ адзін канцэрт адыграе Art Music Orchestra.

belapan.by






Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Гомельской области



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Гомеле, в Гомельской области и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net