Загадка дзікага ляснога ката. Чаму беларускія навукоўцы столькі гадоў ня могуць яго знайсьці
Разам з эколягам Інэсай Балоцінай раскажам пра аднаго з самых таямнічых беларускіх дзікіх зьвяроў. А таксама пералічым новыя віды дзікіх жывёлаў, якія ўжо можна нечакана сустрэць у Беларусі.
14 сакавіка ў вёсцы Дзяржынск (Радзівілавічы) Лельчыцкага раёну здарылася незвычайнае. Тутэйшыя жыхары знайшлі ў сваім куратніку жывёлу, якой зусім не чакалі пабачыць. Напярэдадні нехта задушыў у вяскоўцаў некалькі курэй. Справа для вяскоўцаў звыклая — так часта робяць шашкі (тхары). Вяскоўцы вырашылі...
