Беларуска Ільмінская стала другой на этапе Кубка свету па фехтаванні на калясках у Венгрыі
На групавым этапе турніру па фехтаванні на шпагах Ільмінская атрымала чатыры перамогі ў шасці паядынках, а ў плэй-оф паслядоўна прайшла саперніц з Узбекістана, Украіны, Рэспублікі Карэя і Ганконга. У фінале наша спартсменка ўступіла прадстаўніцы Італіі Юліі Маркоўскай.
