На якіх рынках запатрабаваны беларускія тканіны, адзенне, абутак? Расказалі ў "Беллегпраме"
Асноўным, прыярытэтным рынкам для беларускай прадукцыі застаецца Расія - буйнейшы рынак збыту гатовых вырабаў, які забяспечвае стабільны попыт.
"Тут будзем толькі нарошчваць абароты. Таксама краіны ЕС, СНД, Грузія - тэрыторыі са спрыяльным мытным рэжымам, дзе цікава працаваць", - расказала Вольга Грабеня.
