Опера пра полацкіх князёў, балет пра Шагала і "Шукальнікі жэмчугу". Якія прэм'еры плануе Вялікі тэатр
"У гэтым сезоне 21-22 сакавіка на сцэну вяртаецца легендарная опера "Набука" ў пастаноўцы знакамітага італьянскага рэжысёра Джанкарла дэль Манака. Ужо актыўна ідуць рэпетыцыі, інтэнсіўнасць проста неймаверная", - сказала Кацярына Дулава.
