Развіццё палітычнага дыялогу і эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Бразіліі абмеркавалі дыпламаты
"Субяседнікі з задавальненнем адзначылі дружалюбны характар адносін паміж Беларуссю і Бразіліяй. У ходзе сустрэчы былі закрануты пытанні развіцця палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Дар'я Шманай падзякавала субяседніку за падтрымку Бразіліяй нашай краіны ў рамках БРІКС", - расказалі ў прэс-службе.
