Снег ці дождж: дзе ў Беларусі пятніца пачнецца з ападкаў, адказалі сіноптыкі
У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу і раніцай па ўсходзе пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, дождж). У начныя і ранішнія гадзіны месцамі на дарогах - галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-заходні 5-10 м/с.
