"Кветкі такія ж яркія, як жаночыя ўсмешкі". Беларус вырасціў у сваёй цяпліцы 180 тыс. цюльпанаў
Толькі прачыніўшы дзверы цяпліцы, мы адразу ж трапляем у самае сапраўднае лета - цёплае і маляўнічае. Чырвоныя, жоўтыя, белыя, ружовыя, фіялетавыя, аранжавыя - цюльпаны ў Паўла Міхайлоўскага, як гаворыцца, на любы густ і колер. Дарэчы, знакамітыя жоўтыя займаюць значна больш месца.
