У Казахстане пры ўзрыве ў кафэ загінулі сем чалавек
Усяго пацярпелі 26 чалавек. Сямёра загінулі, у тым ліку 16-гадовая дзяўчынка. У раённую бальніцу дастаўлены 13 чалавек, пазней пяцярых з іх на рэанімабілях даставілі ў бальніцу горада Какчэтаў. Яшчэ шэсць чалавек адпусцілі на амбулаторны нагляд.
