Дэпутат: Саюзная дзяржава - адказ кожнаму, хто спрабуе ўбіць клін паміж Беларуссю і Расіяй
На пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ў Маскве Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абмеркавалі прамежкавыя вынікі работы СД у 2024-2026 гадах, а таксама, як адзначыў беларускі лідар, задалі "вектар новаму этапу развіцця інтэграцыі па ўсіх напрамках".
