Нацбанк: замежная валюта не адыгрывае ніякай ролі ў забеспячэнні тавараабароту паміж Беларуссю і Расіяй
"Сітуацыя кардынальна змянілася за пяць гадоў. У агульным тавараабароце з Расійскай Федэрацыяй доля нацыянальных валют складае больш як 96 працэнтаў. У той час як доля амерыканскай валюты знізілася да арыфметычнай хібнасці - менш як 1 працэнт. Таму фактычна мы поўнасцю зблізілі сваю валютную палітыку. І цяпер замежная валюта ў прынцыпе не адыгрывае ніякай ролі ў забеспячэнні тавараабароту паміж Беларуссю і Расіяй", - сказаў Раман Галоўчанка.
