Гатоўка і Кубарава выйшлі ў чвэрцьфінал турніру ITF у Егіпце
У сённяшнім паядынку 1/8 фіналу Юлія Гатоўка з вялікай цяжкасцю перамагла італьянку Верэну Меліс - 7:5, 7:5. У чвэрцьфінале Гатоўка сустрэнецца з яшчэ адной беларускай тэнісісткай Ганнай Кубаравай, якая ўпэўнена перайграла ў дзвюх партыях амерыканку Джамілю Снелс - 6:3, 6:3.
