Якога надвор'я чакаць сёння? Адказалі сіноптыкі
Сёння будзе пераважна воблачнае надвор'е. Часам пройдуць невялікія ападкі (снег, мокры снег, ноччу ў асобных раёнах з дажджом). Раніцай месцамі магчымы туман, слабы галалёд. На дарогах - галалёдзіца. Вецер днём прагназуецца паўночны 3-8 м/с.
