Хакеісты мінскага "Дынама" згуляюць з "Тарпеда" ў Ніжнім Ноўгарадзе
Другі прыпынак падапечныя Дзмітрыя Квартальнава зрабілі ў Ніжнім Ноўгарадзе, дзе прымаць "зуброў" будзе "Тарпеда". Абедзве каманды гарантавалі выхад у плэй-оф Кубка Гагарына: мінчане з 76 ачкамі займаюць трэцяе месца на Захадзе, валжане ідуць следам у двух балах ззаду.
