ЗША перастануць спаганяць некаторыя пошліны з 24 лютага
"Пошліны, уведзеныя ў адпаведнасці з законам аб эканамічных паўнамоцтвах у выпадку міжнародных надзвычайных сітуацый (IEEPA) на падставе наступных прэзідэнцкіх указаў, уключаючы ўсе змяненні і папраўкі, перастануць дзейнічаць і больш не будуць спаганяцца з прадукцыі, увезенай для спажывання або знятай са склада для спажывання, з 00.00 па часе Усходняга ўзбярэжжа (08.00 па мінскім часе) 24 лютага 2026 года", - гаворыцца ў заяве.
