Шымановіч выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Партугаліі
У матчы першага раўнда беларуска, у якой 156-я пазіцыя ў сусветным рэйтынгу, перайграла ў дзвюх партыях іспанскую тэнісістку Нурыю Парызас-Дыяс, якая займае 236-е месца, - 7:5, 7:6 (7:4). У паядынку за выхад у чвэрцьфінал саперніцай Ірыны Шымановіч будзе аўстрыйка Сінья Краус (102-і нумар рэйтынгу WTA).
