Выставу пра яўрэйскіх аўтараў Беларусі прадставілі ў музеі-запаведніку "Заслаўе"
"Першая частка выставы "Яўрэйскія словы, сузор’е агеньчыкаў мілых" прэзентуе гісторыю беларуска-савецкіх яўрэйскіх пісьменнікаў 1920-1930-х гадоў. У экспазіцыі прадстаўлены 22 планшэты, на якіх размешчаны біяграфіі галоўных герояў, што пісалі пра жыццё яўрэяў вялікіх гарадоў і маленькіх мястэчак", - сказала Ксенія Сямашка.
