У Віцебску пройдуць адкрытыя пяршынствы Беларусі па біятлоне
У першынстве прымуць удзел каля 100 спартсменаў. Праграму спаборніцтваў адкрые індывідуальная гонка. На старт дыстанцыі 12,5 і 10 км выйдуць юнакі, 10 і 7,5 км - дзяўчаты. На наступны дзень адбудзецца спрынтарская гонка, дзе юнакам трэба будзе пераадолець 7,5 км, дзяўчатам - 6 км.
Завершыць першынство мас-старт.
