МЗС Беларусі прапанавала студэнтам пазмагацца за права прайсці практыку ў ведамстве. Абяцаюць і каштоўныя прызы
Конкурс пройдзе з 22 студзеня па 1 сакавіка 2026 года. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты беларускіх устаноў вышэйшай адукацыі ва ўзросце да 27 гадоў, якія з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі і цікавяцца міжнароднымі адносінамі, знешняй палітыкай і эканомікай.
