Пераможцаў міжнародных алімпіяд ушаноўвалі ў індустрыяльным парку "Вялікі камень"
Сярод удзельнікаў як школьнікі, так і студэнты першага курса ўстаноў вышэйшай адукацыі. Акрамя таго, на сустрэчы прысутнічалі 17 педагагічных работнікаў, якія рыхтуюць каманды Беларусі для ўдзелу ў прадметных алімпіядах міжнароднага ўзроўню, і кіраўнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы якіх заваявалі залатыя медалі на міжнародных алімпіядах 2025 года.
