"Лясныя сталовыя" ў дзеянні. Як БТПР дапамагае дзікім жывёлам перажыць суровую зіму
Падкормка дзікіх жывёл у зімовы перыяд - важнае мерапрыемства, якое праводзіцца паляўнічымі гаспадаркамі штогод. Супрацоўнікі РДГА "БТПР" рэгулярна правяраюць кармушкі і запаўняюць іх якаснымі кармамі, каб забяспечыць дзікіх жывёл усім неабходным.
