Мяцеліцы, снежныя заносы, галалёдзіца. Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на 9-14 студзеня
Студзень у бягучым годзе адпавядае ўсім канонам суровага зімовага месяца: траскучыя маразы, высокія гурбы, працяжныя мяцеліцы. У бліжэйшыя суткі пры падтрымцы непагодлівага паўднёвага цыклону "Улі" другі зімовы месяц вырашыць выпрабаваць на трываласць Беларусь, асабліва яе ўсходнюю частку, якая будзе знаходзіцца ў самым эпіцэнтры падзей.
