Воблачна, месцамі моцны снег. Якім будзе надвор'е ў Беларусі сёння
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, днём па паўднёвым усходзе месцамі - моцны снег. У асобных раёнах магчымы слабыя туман і галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер прагназуецца днём паўднёва-ўсходні, усходні 4-9 м/с, месцамі з парывамі да 14 м/с.
