Дасягненні эканомікі і турыстычны патэнцыял краіны. Што пакажуць на выстаўцы "Мая Беларусь"
У гэтым годзе экспазіцыя будзе падзелена на тры блокі. Першы з іх - інсталяцыі і фотазоны. Наведвальнікі выстаўкі ўбачаць інсталяцыю ў выглядзе карты Беларусі са знакавымі аб'ектамі, узведзенымі за гады незалежнасці краіны.
