"Белавія" аднавіла чартары з Брэста ў егіпецкі Шарм-эш-Шэйх
"Сёння з Брэста адправіўся першы (пасля чатырохгадовага перапынку) рэйс у Шарм-эш-Шэйх. І адразу са 100-працэнтнай загрузкай. Усе 189 месцаў на Boeing 737-800 заняты пасажырамі, якія ляцяць з халоднага снежня ва ўтульнае лета", - расказалі ў "Белавія".
