Беларус Цішкоў выйграў шматдзённую велагонку ў Кітаі
Удзел у шматдзёнцы, якая праходзіла з 7 па 10 жніўня, прынялі 100 веласіпедыстаў. Прадстаўнік кітайскай каманды Li Ning Star Цішкоў стаў лепшым на стартавым этапе, заняў пятае месца на трэцім этапе, а таксама фінішаваў у агульнай групе на другім і чацвёртым этапах. Раман першынстваваў у генеральнай класіфікацыі, апярэдзіўшы Амера Гальштэйна з Ізраіля на чатыры секунды.
