Беларускія банкі ў чэрвені крэдытавалі эканоміку пераважна ў нацыянальнай валюце
У чэрвені прыярытэт па-ранейшаму аддаваўся крэдытам у нацыянальнай валюце, рост якіх за год склаў 22 працэнты, у той час як валютныя крэдыты выраслі толькі на 2,5 працэнта (у доларавым эквіваленце). Гэта сведчыць аб існуючым працэсе дэвалютызацыі эканомікі.
