Міністэрства аховы здароўя: дадатковых меддаведак вучням профільных класаў не трэба
Традыцыйна напярэдадні новага навучальнага года ў Міністэрства аховы здароўя паступаюць пытанні па тэме атрымання медыцынскіх даведак пры паступленні ў дзіцячы сад, школу, каледжы. Улічваючы вопыт мінулых гадоў, у бягучым годзе растлумачальную кампанію пачалі раней.
Праводзяцца аператыўныя нарады, работа з бацькамі.
