Федэрацыі лёгкай атлетыкі Беларусі і Расіі пашыраць супрацоўніцтва
Пагадненне на 2026 год заключылі кіраўнік БФЛА Іван Ціхан і старшыня УФЛА Пётр Фрадкоў. Бакі дамовіліся аб узаемадзеянні па некалькіх пунктах, якія ўключаюць удзел мацнейшых спартсменаў у чэмпіянатах і Кубках Беларусі і Расіі, а таксама ўдзел атлетаў катэгорыі Masters у нацыянальных турнірах сярод ветэранаў.
