Беларус Залатой выйграў бронзу этапу Кубка свету па акадэмічным веславанні ў Люцэрне
Прызёрам спаборніцтваў у класе мужчынскіх адзіночак стаў наш Яўген
Залатой. Беларус атрымаў перамогі ў папярэднім заездзе, чвэрцьфінале і
паўфінале, а ў вырашальным заездзе прыйшоў да фінішу трэцім.