Сабаленка згуляе са Свёнтак у фінале турніру WTA-1000 у Рыме
Роўна два тыдні таму два лідары сусветнага рэйтынгу ў фінале турніру ў
Мадрыдзе паказалі цудоўную гульню, у якой першая ракетка планеты за тры
гадзіны адолела беларуску - 7:5, 4:6, 7:6 (9:7).