«Ня я ў літаратуры, а літаратура ўва мне». У новым рамане Бахарэвіча зьнік аўтар
Раман Альгерда Бахарэвіча «Капітан Лятучая Рыба», які гэтымі днямі прэзэнтуюць у розных гарадах блізкага замежжа, наводзіць на думкі пра адметнасьці сучаснага кніжнага рынку і канчатковае разьвітаньне з савецкімі літаратурнымі стэрэатыпамі.