Гандбалісткі "Гомеля" і "БНТУ-БелАЗа" выйшлі ў фінал жаночага чэмпіянату Беларусі
Цяперашнія чэмпіёнкі краіны гамяльчанкі ў паўфінале двойчы абыгралі
брэсцкі клуб "Вікторыя-Бярэсце" - 41:29 (дома) і 32:25 (у гасцях).
Уладальнік сярэбраных медалёў "БНТУ-БелАЗ" таксама не адчуў сур'ёзных
праблем у гульнях з гродзенскай "Гараднічанкай" - 36:29 (дома) і 31:24
(у гасцях).