Мір! Праца! Май! У Беларусі адзначаюць Свята працы
Доўгі час 1 мая адзначаўся як Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных
усіх краін. Гэта старонка гісторыі свята пачалася ў XIX стагоддзі
мітынгамі рабочых. Першыя такія акцыі прайшлі 21 красавіка 1856 года ў
Аўстраліі. Хутка рух распаўсюдзіўся на гарады ЗША і Канады.