Пасол Беларусі ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту ПАР
У час кароткай размовы кіраўнік беларускай дыпмісіі закрануў з лідарам
Паўднёвай Афрыкі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, уключаючы
графік візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях, рэалізацыю ў ПАР
зборачнай вытворчасці беларускіх трактароў, а таксама ўзаемадзеянне
дзвюх краін на міжнародных пляцоўках, у прыватнасці ў БРІКС.