Расея ўдарыла па Харкаве дронамі «Шагед». Пашкоджаныя жылыя дамы, ёсьць загінулыя
![Расея ўдарыла па Харкаве дронамі «Шагед». Пашкоджаныя жылыя дамы, ёсьць загінулыя](https://gdb.rferl.org/654e8061-940a-4f3f-8f9c-bd9892c6571f_cx0_cy10_cw0_w800_h450.jpg)
Расейскія вайскоўцы ў ноч на 4 красавіка ўдарылі па Харкаве дронамі «Шагед». У горадзе прагрымела некалькі выбухаў, пашкоджаныя жылыя дамы. Мясцовыя ўлады паведамілі, што ў выніку ўдару загінулі чатыры чалавекі.