Рэстаўрацыю Чырвонага касьцёла абяцалі пачаць да канца сакавіка. Што з касьцёлам цяпер
У Менскім гарвыканкаме заяўлялі, што будаўнічыя работы ў храме сьвятога Сымона і сьвятой Алены (Чырвоны касьцёл) павінны пачацца ў першым квартале 2024 году. Ён ужо заканчваецца, але працы так і не пачалі, паведамляе katolik.life.