З Беларусі зʼехаў яшчэ адзін святар
Сілавікі выклікалі яго на «гутаркі»
![](https://racyja.com/by/wp-content/uploads/2023/12/image-78.png)
Як паведамляе «Радыё Свабода» праваслаўны святар Андрэй Ноздрын служыў у Горадні, стварыў з нуля прыход у маладым мікрараёне Альшанка, пачаў будаваць царкву, сам працаваў на будаўнічым кране. У 2022 годзе быў настаяцелем прыходу храму свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага. Знянацку пасля ягоных пропаведзяў пасля 24 лютага 2022 году, калі Расея напала на Украіну, сілавікі правялі з ім «прафілактычную гутарку аб недапушчэнні экстрэмісцкіх дзеянняў», а пазней звольнілі з усіх пасадаў у епархіі.
Святара перавялі служыць пад Горадню ў вёску Коматава ў маленькі прыход. 25 снежня 2023 году ён правёў там сваю апошнюю службу.
Цяпер Андрэй Ноздрын у Польшчы. Як ён сказаў у сваім відэапаведамленні ў фэйсбуку, ён знаходзіцца ў Саках і чакае, калі Польская праваслаўная царква вызначыць для яго новае месца насення службы.