Кіберпартызаны ўзламалі сайт БелТА
Яны паведамілі, што ўзламаная ўнутраная сетка прапагандысцкай агенцыі, адкуль выпампавана 90Гб звестак
Кіберпартызаны ўзламалі сайт БелТА. Яны паведамілі, што ўзламаная ўнутраная сетка прапагандысцкай агенцыі, адкуль выпампавана 90Гб звестак, а гэта ўнутраныя дакументы, бухгалтэрыя, асабістая інфармацыя пра супрацоўнікаў.
Праца ў офісах БелТА паралізаваная, супрацоўнікі вымушаныя працаваць дома, бо ня маюць доступу да працоўных кампутараў. Ад сябе Кіберпартызаны пакінулі на сайце шэраг загалоўкаў і пасланне з патрыятычным воклічам «Жыве Беларусь!».