БЧ прызначыла больш за 230 дадатковых цягнікоў у дні навагодніх і калядных святаў
У залежнасці ад попыту на перавозкі, будзе таксама павялічана колькасць месцаў для праезду пасажыраў у рэгулярных цягніках.
Беларуская чыгунка працягвае работу па назначэнні дадатковых цягнікоў для перавозкі пасажыраў у дні навагодніх і калядных святаў.
Да ўжо прызначаных раней на навагоднія і калядныя святы дадатковых цягнікоў з 22 снежня па 9 студзеня дадаюцца яшчэ каля 90 саставаў міжрэгіянальных і міжнародных ліній.
Як інфармуе прэс-цэнтр магістралі, з улікам павелічэння пасажырапатоку найбольшая колькасць цягнікоў прадугледжана на 22, 25, 29 і 30 снежня, а таксама 2 і 7 студзеня.
У міжрэгіянальных зносінах цягнікі будуць курсіраваць па найбольш запатрабваных у пасажыраў напрамках: Менск — Берасце, Менск — Гомель, Менск — Віцебск, Менск — Гародня, Менск — Магілёў, Менск — Пінск, Віцебск — Берасце, Гомель — Берасце, Гародня — Ворша — Крычаў, Гародня — Ворша — Віцебск, Камунары — Ворша — Гародня.
Таксама, у залежнасці ад попыту на перавозкі, будзе павялічана колькасць месцаў для праезду пасажыраў у рэгулярных цягніках.
Білеты на дадатковыя цягнікі можна набыць на афіцыйным інтэрнет-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, з дапамогай мабільнага дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама ў чыгуначных касах БЧ.