Расейскі гісторык апублікаваў перадсьмяротныя тэксты Каліноўскага і выпадкова пацьвердзіў праўдзівасьць «Лістоў з-пад шыбеніцы»
![Расейскі гісторык апублікаваў перадсьмяротныя тэксты Каліноўскага і выпадкова пацьвердзіў праўдзівасьць «Лістоў з-пад шыбеніцы»](https://gdb.rferl.org/08550000-0a00-0242-d9a4-08db039c672e_w800_h450.jpg)
Некалькі апошніх гадоў расейскі гісторык Аляксандар Дзюкаў імкнецца выкрасьліць імя Каліноўскага з гісторыі Беларусі. Аднак, на думку беларускіх дасьледнікаў, апублікаваныя ім лісты Каліноўскага ніякім чынам ня шкодзяць вобразу Каліноўскага.