НАУ перадало спэцыяльнаму пасланьніку ЭЗ больш як 200 прозьвішчаў для санкцыйных сьпісаў
![НАУ перадало спэцыяльнаму пасланьніку ЭЗ больш як 200 прозьвішчаў для санкцыйных сьпісаў](https://gdb.rferl.org/01000000-0a00-0242-71f7-08dbaebfce49_w800_h450.jpg)
«Комплекс праблемаў санкцыйнага ціску на рэжым Аляксандра Лукашэнкі» абмеркаваў з спэцыяльным пасланьнікам Эўразьвязу у пытаньні санкцыяў Дэйвідам О’Саліванам кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка на сустрэчы ў Брусэлі.