У берасцейскай вобласці 26 „тэрарыстаў“
Да спісу дадалі пенсіянера Барыса Вітко, які праходзіць па крымінальнаму палітычна матываванаму артыкулу
Artykuł У берасцейскай вобласці 26 „тэрарыстаў“ pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
26 – столькі цяпер нібы тэрарыстаў налічваецца ў берасцейскай вобласці. Да спісу дадалі пенсіянера Барыса Вітко, які праходзіць па крымінальнаму палітычна матываванаму артыкулу.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/12/vitko_b-599x420.jpg)
69-гадовы палітвязень Барыс Вітко спачатку быў асуджаны за каментар пра баранавіцкага суддзю і пакараны ў выглядзе хатняй хіміі. Але пасля з’явілася відэа, дзе мужчына распавядае пра тое, што ён быў затрыманы па падазрэнню ў абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або артыкул 368 Крымінальнага кодэкса.
У той жа час у інфармацыі, якая падаецца ў так званым пераліку тэрарыстаў прадстаўнікамі КДБ, Барыс Вітко ўжо абвінавачваецца ў артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса або Распальванне варожасці і артыкуле 361 або Заклік да санкцыяў.
Адметна тое, што ў спісе тэрарыстаў па берасцейскай вобласці большая колькасць асобаў – гэта тыя, хто праходзіць па крымінальных палітычна матываваных артыкулах.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У берасцейскай вобласці 26 „тэрарыстаў“ pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.