Прэм’ер Вялікабрытаніі абвінаваціў Расею ў атацы цывільнага судна ў Чорным моры
Расейскія вайскоўцы 24 жніўня нанесьлі ракетны ўдар па цывільным грузавым судне ў чарнаморскім порце, але атаку адбіла ўкраінская СПА. Аб гэтым заявіў прэмʼер-міністар Вялікабрытаніі Рышы Сунак на пасяджэньні парлямэнту.