Створаны сайт для беларусаў замежжа, якія ня могуць памяняць пашпарт
Офіс Святланы Ціханоўскай і Аб’яднаны пераходны кабінэт сумесна з Народнымі амбасадамі Беларусі стварылі партал, які дапаможа тым, хто ў выніку ўказу Лукашэнкі № 278 ад 4 верасьня 2023 г. можа застацца бяз пашпарту.