Ад Уладзіміра Гундара няма звестак
![Ад Уладзіміра Гундара няма звестак](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2021/07/Гундар.jpg)
Зараз палітвязень знаходзіцца ў калоніі №2 горада Бабруйска.
Artykuł Ад Уладзіміра Гундара няма звестак pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Ад палітвязня Уладзіміра Гундара чарговы раз няма звестак. Зараз ён знаходзіцца ў калоніі №2 горада Бабруйска.
Пасля пераводу ў калонію з гарадзенскай турмы №1 у траўні месяцы паміж роднымі і палітвязнем усталявалася добрая камунікацыя. Нават 3-га жніўня Уладзімір змог патэлефанаваць дахаты. Але гэта быў яго першы і апошні званок, лісты таксама перасталі прыходзіць, кажуць родныя:
-Тэлефанавалі туды, там нічога не кажуць. Ён у калоніі і ўсё. Пішыце лісты, кажуць. Пішам, але не адказваюць. Кажуць, напішыце начальніку.
Паводле родных, каб запісацца да начальніка і патрапіць да яго, патрэбна не менш чым два тыдні.
Нагадаем, што палітвязень, грамадскі актывіст, інвалід 2 групы Уладзімір Гундар асуджаны да 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, асноўны тэрмін з якіх – 18 гадоў па «справе Аўтуховіча».
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Ад Уладзіміра Гундара няма звестак pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.