Мы в Telegram
Добавить новость
123ru.net
World News in Belarusian
Сентябрь
2023

Агляд прэсы: Яблыкі разладу

0
Агляд прэсы: Яблыкі разладу

«Пашпартны» ўказ Лукашэнкі – адтэрміноўвае пазбаўленне грамадзянства па факце. Што ўкраінцы сапраўды думаюць пра вайну? Хісткія адносіны Расеі і Арменіі. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы.

Artykuł Агляд прэсы: Яблыкі разладу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

«Пашпартны» ўказ Лукашэнкі – адтэрміноўвае пазбаўленне грамадзянства па факце. Што ўкраінцы сапраўды думаюць пра вайну? Хісткія адносіны Расеі і Арменіі. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы.

Нямецкая газета Der Spiegel сфармулявала мэту «пашпартнай камбінацыі» Лукашэнкі: забарона на выдачу новых пашпартоў у дыпламатычных прадстаўніцтвах Беларусі фактычна з’яўляецца адтэрмінаваным пазбаўленнем грамадзянства для сотняў тысяч людзей.

«Трэба адзначыць, што «пашпартныя меры» з’яўляюцца рэліктам камуністычных часоў. У другой палове 1980-х улады Беларусі абавязалі грамадзян Балгарыі турэцкага паходжання змяніць свае турэцкія і арабскія імёны на балгарскія. Тым з іх, хто адмаўляўся гэта зрабіць, проста не выдавалі новыя пашпарты – з усімі наступствамі. Цяпер улады Беларусі ўпісваюць новую старонку ў гісторыю пашпартнай дыскрымінацыі», – падкрэсівае нямецкае выданне.

На Захадзе да ўкраінскіх апытанняў грамадскай думкі, якія дэманструюць упэўненасць украінцаў у ваеннай перамозе і гатовасць працягваць барацьбу, ставяцца вельмі насцярожана, бо іх вынікі часта супярэчаць уяўленням мясцовых жыхароў аб вайне і паводзінах людзей ва ўмовах вайны.

Менавіта з гэтай прычыны нямецкае выданне Bild am Sonntag замовіла ва Украіне ўласнае рэпрэзентатыўнае апытанне, якое правёў Фонд «Дэмакратычныя ініцыятывы імя Ілька Кучэрыва» на тэрыторыях, якія знаходзяцца пад кантролем Кіева.

«Вынікі наступныя: 85% асабіста ведалі людзей, якія загінулі (памерлі) пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі. 90%  – перакананыя, што ВСУ выйдуць на межы ўкраінскай дзяржавы 1991-га года. 83% – падтрымліваюць новы наступ у 2024-м годзе. 63%  – выступаюць супраць прамых перамоваў з Расеяй. Ажно 86% адхіляюць адмову ад тэрыторый у абмен на сяброўства ў НАТА. А вось па пытанні Крыма назіраецца раскол: кантроль Расеі над паўвостравам пасля вайны 40% апытаных не палічаць паразай Украіны (50% не падзяляюць гэты пункт гледжання). І хаця Нямеччына з’яўляецца галоўным еўрапейскім ды другім сусветным пастаўшчыком узбраенняў Кіеву, стаўленне да нямецкіх паставак рознае: 40% задаволены імі, а 43% – не. Рэгулярнае выкарыстанне лозунгу «Слава Украіне!» не прынесла пакуль і Олафу Шольцу сімпатыі ў краіне: 52% супраць таго, каб ён гуляў вядучую ролю ў перамовах з РФ (28% – «за»), – друкуе вынікі даследавання нямецкае выданне.

На фоне крызісу вакол блакады Нагорнага Карабаха з боку Азербайджана Арменія мае намер правесці ў сярэдзіне верасня ваенныя вучэнні з ЗША. А вось прыняць удзел у вучэннях АДКБ, членам якой Арменія з’яўляецца разам з Беларуссю, Казахстанам, Кіргізіяй, Расеяй і Таджыкістанам, Ерэван адмовіўся. Нядаўна прэм’ер-міністр Арменіі Мікол Пашынян назваў памылкай залежнасць сваёй краіны ад Расеі ў пытаннях бяспекі. «Крэмль кінуў Ерэван у бядзе», – піша венская газета Der Standard.

«Ужо на працягу многіх месяцаў Азербайджан блакуе Лачынскі калідор, які з’яўляецца адзіным сувязным маршрутам паміж Арменіяй і Нагорным Карабахам, населеным пераважна армянамі. Гуманітарная сітуацыя там катастрафічная. Згодна з дамоўленасцю, размешчаныя там расейскія войскі павінны, па ідэі, забяспечваць свабодны праезд. Аднак інтарэсы Масквы зараз сканцэнтраваны ў іншым месцы. Азербайджан з яго гандлёвымі шляхамі адыгрывае для Расеі важную ролю, асабліва ва ўмовах заходніх санкцый. І Турцыю, гэтага патрона Азербайджана, таксама злаваць не хочацца. У выніку Расея змушаная назіраць, як Арменія расчаравана адварочваецца ад яе. Масква губляе кантроль над тэрыторыямі на сваім «заднім двары», – адзначае аўстрыйскае выданне.

Тэхналагічны гігант – кампанія Apple  – з-за дзеянняў улад Кітая страціў амаль $200 млрд сваёй вартасці. Акцыі ўпалі пасля паведамлення пра тое, што ўрад КНР забараняе служачым дзяржаўных устаноў і кампаній выкарыстоўваць гаджэты з «яблыкавым» лагатыпам. «Калі ўжо Apple стала ахвярай у гэтай глабальнай барацьбе, то і іншыя гульцы не застрахаваны ад такога кроку кітайцаў», – пішуць вядучыя сусветныя СМІ і разважаюць пра тое, хто стане бенефіцыярам гэтага тэхналагічнага супрацьстаяння.

Амерыканскі The Wall Street Journal піша, што ацаніць дакладна, колькі чыноўнікаў гэта закране, немагчыма. Аднак, паводле статыстыкі, у дзяржаўных структурах краіны працуюць больш за 56 млн чалавек. Да таго ж КНР – найбуйнейшая вытворчая база ў свеце для стварэння iPhone, якая дае 52% выручкі амерыканскай кампаніі. «І гэта робіць Apple лёгкай мішэнню ў эканамічным дужанні паміж ЗША і КНР. Інвестары засумняваліся, ці зможа ўвогуле самая дарагая публічная кампанія свету весці бізнес у другой па велічыні эканоміцы планеты. За два дні акцыі Apple абрынуліся амаль на 7%, кампанія страціла каля $ 200 млрд рынкавага кошту», – адзначае амерыканскае выданне.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка

Artykuł Агляд прэсы: Яблыкі разладу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.






Загрузка...


Губернаторы России
Москва

Собянин обсудил с секретарем парткома Пекина планы по сотрудничеству двух столиц


Спорт в России и мире
Москва

Военно-спортивный фестиваль Росгвардии открылся в «Лужниках»


Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса
Анастасия Мыскина

Овечкин, Яковлев, Фридзон и Мыскина сыграли в падел-теннис в Турции: «Победила дружба»


Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире
Москва

По каким признакам можно распознать машину-«утопленника»: лайфхак





Путин в России и мире
Москва

Муфтий Гайнутдин пожелал Путину помощи Аллаха для побед


Лукашенко в Беларуси и мире
Минск

Лукашенко обратился к Рамафосе




123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.





Зеленский в Украине и мире
Киев

Трамп назвал Зеленского «величайшим торговцем» и пообещал разобраться с траншами Киеву


Навальный в России и мире


Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...



Бато Багдаев

В столице Бурятии в городе Улан-Удэ в театре кукол «Ульгэр» 14-16 июня пройдут «Волшебные выходные»! - Театр и Цирк, Культура и Концерт, Россия и Дети



Москва

"ОТЕЦ НЕ ВЫДЕРЖАЛ И ВЗЯЛ ТОПОР": МИГРАНТЫ НАПАДАЮТ НА РУССКИХ ДЕТЕЙ, О ЧЁМ НЕ ПИШУТ В СВОДКАХ МВД

Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net